Тварыце и любице

Калі душа ў змроку,
То гэта вельмі кепска:
Няма ў журбе проку-
Вялікі гэта грэх.
Бо кажа строга Божа:
Чаго вам не хапае,
І чалавек не можа
Узяць,што я даю?
Даю я радасць людзям,
І сонейка пяшчоту,
Чароўныя мясціны,
Пухмяныя аблокі...
Зірні ўніз і будзе
Там бачна ўсе ўзгоркі,
І жыта залатое,
І сінія азёры,
Цудоўныя лясы.
Красуюць там рамонкі,
Сінеюць васількі,
Бяжыць ручай гамонкі-
Няма лепей раскошы
І гэтакай красы!
Дзівоснае каханне,
Жывое,трапяткое,
Хвалюе нас бясконца,
Працяг жыцця нясе!
Дык радуйцеся:
Усім вам свеціць сонца!
Хай смутак і журбота
Ўходзяць пакрысе.
Душу ў святле трымайце,
Бо змрок-вялікі грэх.
Тварыце, і любіце,
І асалоду майце:
Жыццё-яно адзінае,
Яго вы беражыце,
Яму песні спявайце,
Хай звонкім будзе смех!!!


Рецензии