Закаханы

Па з-за хмаркі, з-за туману,
Месяц плыў, як жоўты шар.
Хлопец ў дзеўку закаханы,
Ды чамусьці хмурыць твар.

Хлопча, хлопча, што з табою,
Што бянтэжыць так цябе?
Ад чаго няма спакою,
Чаму сэрданька ў нудзе?

Не хвалюйся, не журыся,
Усё добра будзе ў вас.
Ты ёй моўчкі усміхніся,
А яна – табе ў адказ.

І калі той месяц жоўты
Зноў за хмарку забяжыць,
Прытуліся да яе ты,
Словы чулыя скажы.

Затрымайцеся вы, хмаркі,
Не пускайце поўню плыць.
Не такі шчэ хлопец шпаркі,
Ён ад сораму гарыць.


Рецензии
Щыра дзякую Вам за вершы на мове майго дзяцiнства!

Как будто на Родине побывала, услышала напевный говор
белорусский и на сердце стало так тепло!

С уважением!

Лилия Юшкова   14.02.2017 23:16     Заявить о нарушении
Шаноўная Ліля! Мне вельмі прыемна, што Вам было прыемна. Як той казаў: бярыце, бярыце, я сабе яшчэ намалюю. З павагай да Вас і Вашай творчасці, Мікола.

Николай Пасеев   15.02.2017 08:02   Заявить о нарушении