Вёска Патапавка

Калісь па лесе гойсалі
І беглі нацянькі
Ў вёску,што Патапаўкай
Чамусьці нараклі.
Вялікая,прыгожая,
З крынічнаю вадой-
Яна дзятву так вабіла,
Чувалася радной!
Чыгунка побач грукала,
І чуўся спеў калёс.
І мы тады не ведалі,
Што нам падорыць лёс!
Што станем знакамітымі,
Нас будуць паважаць,
Што будуць пра Патапаўку
Ўсе с гонарам казаць!
Мы вёскі не цураемся,
Яна сумлення боль!
Ёй дапамог праславіцца
Наш Зэкаў Анатоль!


Рецензии