Пане каханку XXI

1.
Бяздумны час, праведзены ў гульнях.
Падам у калідоры паліто.
І – дзякуй, мая мілая Гануля,
Я дзякую табе, што я – ніхто.

Назаўтра, можа, ты ізноўку прыйдзеш,
Але абавязкова скажаш мне.
Не будзе ні кахання, ані крыўды,
А толькі асалода, нібы ў сне.

2.
Я мару аб табе – гэта часова.
Я памятаю гульні ў любоў.
Прыходзіш ты, каханка, выпадкова,
Але я адмысловы сэрцалоў.

Я слухаю цябе – гэта цікава.
Адкрытая, як сэрца на далоні.
Гарачая і горкая, як кава,
Ты з вуснамі салодкімі і ўлоннем…

3.
Дрыготкія слязінкі і ўсмешка.
Праз колькі часу скажаш: “Пане, дзякуй!”
Ты будзеш мяне помніць, будзеш вечна,
Я болей для цябе не небарака,

Якому не пашэнціла на дзеўку,
Якому здаўся глупствам сэнс жыцця.
Я гэткім быш заўжды, амаль спрадвеку.
Я ведаю, што выйшаў з небыцця…

4.
Ты вывучыла правілы, каханка:
Прыходзіш і зыходзіш у свой час,
Без лаянкі: неўроз неспадзяванкі
Не будзе там, дзе больш не будзе “нас”.

І кожны з нас прадстаўлены самому
Сабе аж да канца сусвету дзён.
І кожны з нас вырошчвае самоту,
Хоць кажа сам сабе, што будзе плён.

5.
Ты здраджваеш каханаму, паненка?
Але ж я для цябе не той святар,
Перад якім ты ўкленчыш на каленьках,
Перахрысціўшы цела на алтар.

…А ўспомні ночы, успомні нашы ночы!
У месяцовым ззянні я стаяў,
Глядзеў у той, якая прагне, вочы,-
Не патануў! Па праву цябе ўзяў!

6.
Збіраеш ты каштоўныя імгненні,
Як сонца назапашвае бурштын.
І ўсё ж табе растанне – як збавенне,
І кожны з нас, як некалі, адзін.

Ты проста мая любая забаўка,
Ты просто выпадковая гульня.
Але на час, што нам с табой застаўся,
Я буду пераконваць: ты – мая!

7.
Чапляюцца шчацінкі на шчацэ
І дражняць паўапаленыя вусны,
Якія застаюцца ад уцех,
Як сімвал неўміручае спакусы.

Як свята адраджэння, небыцця,
Палаюць і зацмокты, і ўкусы…
Мая здабыча! Як мой знак лаўца –
Не вочы ты ўспомніш, але – вусны…

8.
Нібыта ты стамілася гуляцца,
Нібыта ты спазнала шлюбу сэнс.
Не здольна болей мною спакушацца,
А марыш аб бясконцым ціхім сне,

У якім усё разумна, зразумела:
У ім с табою разам мы былі.
Ну што ж, мая салодкая паненка.
Ідзі! Не забывайся аб гульні…

2009-2014


Рецензии
Кожны кавалачак бурштыну - гэта маленькае сонейка .... Тут галоўнае зразумець гэта і не хвалявацца....

Шон Маклех Патрик   03.02.2016 21:19     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.