Шанец

Не адмаўляй, адказваючы мне,
Паветра набяры, заплюшчы вочы,
Адчуй – усё сумуе па вясне,
Надвор'я стан капрызны, бы дзявочы.

Калі ты ў стане гэтым, памаўчы,
Дай пачуццю ўзаемнаму ўзмацніцца.
Хачу знайсці тваёй душы ключы –
У жураўля ператварыць сініцу.

Хачу з табою сонца сустракаць
І выпраўляць у шлях далёкі зоры…
Не адмаўляй, дай шанец адшукаць
Каханню шлях у студзеньскай прасторы.


29.01.2016


Рецензии
Калі напісаць "прыпеў" -- атрымаецца добрая песня. Чытаю, а чую мелодыю... Шкада, музшколу ў дзяцінстве не скончыла, бо яе ў нас не было! :-)))

Анна Атрощенко   16.02.2016 02:36     Заявить о нарушении
А па маiх вушах мядзведзь прайшоуся)))

Махнач Сергей Юрьевсын   16.02.2016 07:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.