Холадна. Завейна. Снежна

Холадна. Завейна. Снежна.
Даль марознае глушы.
Адзіноты непазбежнасць,
Ды свабода для душы.

Супакой -- Яго Вялікасць--
Тут пануе над ракой.
Я цябе хачу паклікаць,
А адкажа супакой...

І заснежанай, панылай
Бор ківае галавой.
Божа моцны, дай мне сілы
Несці крыж пакорна свой.


Рецензии