Жаданне

Мне б, смак вiшнёвы з тваiх вуснаў пiць...
Да стомы б, у вачах тваiх купацца.
Букеты кветак лугавых дарыць...
I зноў быць юнаком.  Ледзь-ледзь                за двадцаць...

Адным паветрам дыхаць, на дваiх.
Iзноў адведаць шчасце,- закахацца...
Свет зорак бачыць у вачах тваiх...
Сустрэцца...Закахацца...
                ...ледзь за двадцаць...

Твае далонi сэрцам саграваць...
I голасам тваiм зачаравацца...
Табе, каханай, песнi праспяваць.
Усе, што склаў за нашы...
                ...ледзь за двадцаць...

Мне б, лета смак з вiшнёвых вуснаў пiць.
Сказаць:"Кахаю..." I...не пабаяцца...
...I...кожнаю хвiлiнкай даражыць!..
...што Бог адмерыў...
                ...мала...
                ...ледзь за двадцаць...


Рецензии