Святы!

О,колькі святаў зараз стала!
Хоць кожны дзень ты іх святкуй.
Хапае хлеба,мяса,сала-
Гуляй сабе і не смуткуй!
Ды толькі людзі цэняць мала
То,што жыццё даруе ім,
І бавяць час свой,як папала,
Напіўшысь кожны дзень у дым.
Для іх няма тады святога,
На люд увесь бярэ іх злосць,
І дабяруцца нат да бога.
-У п'яных розум хіба ёсць?-
А колькі страт нясе краіна
Праз п'яных гэтых валацуг:
То мерзне,то гарыць дзяціна-
А ты яму набор паслуг.
Дастаў яго ты ў бальніцу,
Абмый і від належны дай,
Лячы зламаную сківіцу,
Замест падзякі-мат прымай.
Ды дактары нашы святыя,
Патрэбна помнік ставіць ім,
Як за грашы свае малые
Ратуюць жыцці вось такім.
Канешна,святы-гэта свята!
Дай Бог,іх добра святкаваць!
Жывецца хай усім багата,
Ды галавы каб не губляць!


Рецензии