Няудалы жартауник

Жартаўнік я неудалы,
Бо не ўмею жартаваць.
І за тое мне папала,
Ледзьве слёзы мог стрымаць.
Шоў аднойчы на работу-
Сябрука гараж адкрыт.
Заглянуць туды ахвота:
-Мо схаваўся там "бандыт"?-
Асцярожна падыхожу
Да адкрытых я дзвярэй,
Там нікога не знахожу,
Глядзь:ляжыць звязка ключэй.
Я за іх і адтуль ходу:
Пажартую і аддам.
А вярнуўся-там народу
Поўна,шуш стаіць і гам.
Ажно сам сабе жахнуўся:
-Што я,дурань,нарабіў?-
Сябра ледзь не "вальтануўся",
Што ад сейфа ключ згубіў.
А ў сейфе дакументы,
Зброя табельная там...
-Знойдзе ключ хто,то маментам
Усё,што хоча,то аддам!-
Слухаць болей няма мочы-
Да таварыша хутчэй
І,не гледзючы ў вочы,
Працягнуў звязку ключэй.
А заместа ўзнагароды
Ён мяне ледзь не забіў.
Пасля гэтакай нагоды
Сябрам ён маім не быў.
Жарты-справа неблагая,
Па-сяброўскі можна кпіць,
Не даходзь толькі да края,
Гора каб не нарабіць!


Рецензии