Галалёд

Зіма прыгожая такая,
Усё вакол аж зіхаціць,
Сняжок сцяжынкі замятае,
І пад нагамі ён рыпіць.
На ўсё глядзець гэта-мілота,
Калі ў доме ты сядзіш,
А калі выйдзеш за варота,
То папаўзеш-не пабяжыш.
Да магазіна каб дабрацца,
Канькі ці лыжы надзявай,
Калі не хочаш паламацца-
Пяском дарогу пасыпай.
Хадзіць патрэбна асцярожна,
Аберагай сябе ты сам-
Павінен ведаць гэта кожны,
Бо не да нас гаспадарам.
Я да кіёска ледзь дабраўся,
Хацеў газету там купіць,
Лядок настолькі расклізаўся,
Што недзе і нагой ступіць.
Зусім забыў я, небарака,
Каб галалёд не мог нас біць,
Каб не паўзці нам дзесьці ракам-
Торбу з пяском трэба насіць!


Рецензии