Знайшоу сваю Любку

Малады быў зухаваты,
Да дзевак ахвочы,
Як убачу прыгажуню-
Заблішчаць аж вочы.
Ды да дзеўкі прыступіцца
Не хапала сілы:
Быў юнак я хваравіты,
Сам сабе не мілы.
Але неяк у бальніцы
Я адну прыкмеціў,
Пазнаёміцца каб з ёю
План сабе намеціў.
Здабыў белы я халат,
Доктарскую трубку,
Акуляры начапіў,
Пайшоў глядзець Любку.
Бабак хутка прамінуў,
Ля дзеўкі ўсеўся,
Трубкай стаў слухаць яе,
Салаўём распеўся.
Бабы шэпчуць:"У яе
Сэрца слабавата,
Ат,які разумны доктар,
Хоць маладаваты".
Не заўважыў,як сапраўдны
Доктар тут заходзіць
І пытаецца ён гнеўна:
-Хлопец што тут робіць?-
Куляй выляцеў з палаты,
Згубіў нават трубку,
Ды на ўсё жыццё затое
Знайшоў сабе Любку!


Рецензии