Будзь добрым

Кажуць:добры будзеш сам-
Добрыя і людзі!
Ну а як тут добрым быць-
Злосць стучыць у грудзі! 
Нізавошта ні пра што
З жонкай пасварыўся.
Разбірае тут жа злосць:
-Чаго ж я жаніўся?-
Плача малае дзіця,
Штосьці патрабуе-
Поўны злосці на яго,
Што мяне турбуе.
Трохі ўчора перапіў,
На працу спазніўся,
На начальніка злую:
-Чаго прычапіўся?-
Злюся я на цэлы свет,
Распінаю грудзі,
Бо заўсёды правы я-
Вінаваты людзі!
     Ды шчэ злоба нікаму
     Шчасця не давала,
     Не паспееш азірнуцца-
     Жыццё мінавала!
     Ну дык лепш у згодзе жыць
     З людзьмі і з сабою,
     І за добрае ўсё
     Плаціць ДАБРЫНЁЮ!


Рецензии