Аповяд пра сабаку

Мой сябра-добры паляўнічы,
Сабак пародзістых любіў,
І каб свой поспех павялічыць,
Сабе курцхара ён купіў.
Шчанюк, зусім яшчэ дурненькі,
Скуліў і моцна галасіў,
Нібы дзіцёнак той маленькі,
Нямала клопату прасіў.
І гаспадар ягоны ўночы
Часценька вочы не змыкаў:
Калі шчаня есці захоча,
То малако з соскі даваў.
А жонка носам вараціла:
-Зусім здзяцінеў чалавек,
Я лепей  парася б карміла.
Ну што ён дасць табе твой Джэк?-
- Ты пачакай,як падрасцем мы,
Дзічіна наша будзе ўся,
А смак яе такі прыемны,
Не горшы,чым у парася.-
        Але шчаня пакуль сталела,
        Усе пазналі шмат турбот:
        То ў прыбіральню ўляцела,
        То зашчамілася ў плот.
        То куранят суседскіх гоніць,
        То свойскіх качак пужане,
        Цяля куды-небудзь загоніць,
        Усіх аблаяць не міне!
Ды ўжо на першым паляванні
Сябе сабака апраўдаў:
Увесь дрыжа ад хвалявання,
Гаспадару качку падаў.
Так ён адказваў па-сабачы
Людзям за ласку і любоў,
І каб за клопат іх аддзячыць,
Стаў лепшым з паляўнічых псоў!
        З сабакам ходзіць сябар важна,
        І жонка болей не бурчыць,
        Сваім сяброўкам нават кажа:
        -Сабака вучыць верным быць!-


Рецензии