У Полымi

Я ў полымі пачуццяў і падзей,
Ужо трымцяць абпаленыя крылы,
З узмахам кожным менш і менш надзей –
На ўласныя не спадзяюся сілы.

З узмахам кожным больш і больш сяброў,
Яны мяне падтрымліваюць дружна.
Акрылены, я зноў раблю дабро –
Удзячна, бескарысліва і мужна.

Я ў полымі, і гэта нездарма:
Згарае ўсё нядобрае са мною.
Я дагару, і скончыцца зіма,
Пачнецца эра новая з вясною.

Мяне каханне доўгае знайшло,
Калі я тлеў – бяздумна і павольна.
Я ў "Полымі". Лаві маё святло.
Пакуль палаю, я на нешта здольны.

25.01.2015


Рецензии
Пакуль палаю -- я яшчэ жыву,
і нешта добрая сягоння зноў раблю.
Вячэру прыгатую для каханай,
а ранкам падымаюся я рана! :-)))

Анна Атрощенко   16.02.2016 02:31     Заявить о нарушении
Усё так! Дзякуй, Ганна!

Махнач Сергей Юрьевсын   16.02.2016 07:49   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.