Падхалим

Як цікава б была ведаць,
З чаго зроблен падхалім?
Ці такі ён ад прыроды,
Ці кляймо ляжыць на ім?
Ці з гадамі навучыўся
Ён на "цыпачках"хадзіць,
Найвышэйшаму начальству
Хоць чым-небудзь дагадзіць?
Салавейкай распяецца
І ласкае Вам ён слых,
А як здымуць Вас з пасады-
Першым дасць ён Вам пад дых!
Калі Вы яму патрэбны-
Ён сапраўдны краснабай,
Такі добры і ўмільны-
Хоць да раны прыкладай!
А калі не дагадзілі-
На Вас строчыць ананім.
Здагадацца Вы павінны:
То ўчарашні падхалім!
Такі ціхі,паслухмяны,
Калі хто вышэй над ім,
А як выб'ецца ў людзі-
Куды дзеўся падхалім?!
Ён дае ў хвост і грыву
Падначаленым сваім,
Над сабой сілу адчуе-
Тады зноў ён ПАДХАЛІМ!
Не цікава мне ўжо ведаць,
Падхалімы як жывуць,
З імі лепш не сустракацца,
Лепш іх бокам абмінуць!


Рецензии