У чатырох радках

Узлёт душы, абсяг празрыстасці,
І незвычайнае свячэнне,
І да высокай Божай існасці
Святое грэшных далучэнне.

* * *

Мы ўсе, людзі, прыходзім да Бога.
У адным толькі справа -- калі:
Толькі ў Небе, на Суд Яго строгі?
Ці ўсё ж тут, на грэшнай Зямлі?

* * *

Жыццё. Знаходзь або страчвай.
Жыві для людзей.
Сябе твары, перайначвай.
І не губляй надзей.

* * *

Сакрамэнтальны вобраз васілька.
Яго блакіт і сціплае убранне --
Нябёсаў знак і моц ахвяравання.
Бязмежна Боскай міласці рака.

* * *

Паміжчассе -- не то восень, не то зіма.
Паміжмар'е -- ці ёсць, ці няма?
Паміжвер'е -- малюся і не...
Паміжхмар'е... Ці сонца зірне?

* * *

Космас. Магнітныя буры. Вакуум.
Задыхнуцца можна й ад слоў...
І маўчаць у адказ. А заплакаць бы --
І дабром адказаць на зло.

* * *

Прыгажосць. Над усім -- прыгажосць.
Гэта белым-белая ціша.
У ёй музыка вечная ёсць.
Прыгажосць нам даруе Ўсявышні.


Рецензии
Кранаюць філасофскія чатырохрадкоўі на роднай мове!Дзякуй Вам,Марыя!З павагай,

Ядвига Довнар   25.04.2017 22:17     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.