Запрашэнне

Снягі... Снягі... Наўкол снягі...
І на душы так светла, чыста...
Прыедзь жа, дружа дарагі,
На гэты снег бела-ўрачысты.

Тут супакой і цішыня...
Няма сталічнае выгоды,
Ды толькі тут -- твая радня
І казкі дзіўныя прыроды.

Прыедзь жа! І пабачыш ты,
Як дуб зімой трымае лісце...
І лягуць побач два сляды,
Дзе мой адзін блукаў калісьці.


Рецензии