Беражы жывое

Запытай у дрэва, чалавек,
Цi балiць яму, калi аднойчы
Вецер закалыша яго верx
I знянацку дзiка зарагоча?

Запытай у сонца, чалавек,
Цi трывожна,калi раптам хмары
Дакрануцца да яго павек,
Промнi-косы блытаючы у мары?

Запытай у чалавека чалавек,
Цi трымцiць ад жаху яго сэрца,
Як няпрауда запауняе верх
Над усiм, што праудаю завецца?

Беражы жывое,чалавек,
Бо яно жыцця усяго аснова.
Лес i луг, i мiлiены рэк,
I святое нашай мацi слова!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →