Рэчыца

Сабіраў аднойчы рэчы цар,
Ды згубіў свой крыжык на зямлі.
На тым месцы вырас горад Рэчыца:
На пагорках ён стаіць сямі.

А вакол -- Дняпро, бы сімвал нацыі,
І зямлі, што веру зберагла.
Ганарацца беларусы працаю,
Бо яна ім выжыць памагла,

У часы панурыя, галодныя,
Што не грэлі вераю народ,
Рэчыца і Ветка сталі роднымі
Вернікам, што доўжылі свой род.

Стараверы Богу тут маліліся
Ля старых, счарнелых абразоў,
Каб з малітвай іх на глебу выліўся
Горада прыгожага назоў.


Рецензии