Мацi-зямля...
Птушыны напеў прыляцеў у якiм мне чуваць
Не мовы сваёй, а маўчанне чужых галасоў.
Як птушкi з трапётнымi сэрцамi ў вырай ляцяць.
Журчанне хуткiх, памiж блытаных слоў, раднiкоў,
Апёкам адмецiну ставiць вуснах маiх,
Каб Мацi-радзiму ў сэрцы сваiм не згубiць,
Ад смагi ваўком да празрыстае гладзi прынiк.
Напiцiся ж мовы радное, слушныя сыны,
Каб духам прачнуцца i даўнiны не губляць,
Зярном абярнуцца ў жытнёвыя каласы
I разам з насеннем душою у нiвах крыяць.
Сонца — ты бачыла ўсе праз гады i праз час,
Ззяла над роўнядзю жытнiх палёў, каласоў,
Моучкi здымала расквiтам сталёвым сваiм
Зiмовыя статкi з вярховiн магутных лясоў.
Вецер — ты вольная птушка палесскiх лясоў,
Сiмвал свабоды, магутны адважны ваяр.
Ты адкажы мне, няўжо пра Радзiму забыў,
Калi па свету далёкаму ты вандраваў?
Мацi-зямля, мне нiколi цябе не забыць.
Дзе бы я нi быў, заўсёды твой голас чуваць,
Бо твае верныя дзецi заўсёды маглi
Сэрцамi разам з табой праз гады размаўляць.
Свидетельство о публикации №116011808221