Восень

Адрачыся б ад гэтага свету,
Апынуцца запаленай свечкай,
Быць часцінкай, нязначнаю звесткай,
Не намольваць мізэрнае рэшты…

Адысціся б ад звычнага ладу,
Стаць гармоніяй – цэлай, суцэльнаю,
Стаць імкліваю, вольнаю, светлаю,
А не знічкай за кратамі-сценамі.

Я сузор’і ў вяночкі сплятаю,
Адпускаю па рэчцы нябёсаў.
Ціхі ранак пад знакам растання.
І, нарэшце, самотная восень.

4.09.2004 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →