Вецер

 
Вецер… Вецер употай ляціць на поўнач.
Людзі… Нешта святое хаваюць людзі.
Вецер… Вецер халодзіць уздыхам грудзі.
Вецер… Ціха шапоча, прыносіць горыч.

Недзе… Любы сядзіць і глядзіць у неба.
Недзе… Мора ламаюць белыя крыгі.
Людзі… Цягнуць адвеку свае вярыгі.
Людзі… Скардзяцца, ныюць, плятуць інтрыгі.

Любы!.. У небе гуляе месячык срэбны.
Любы… Моўчкі знікаюць далёкія хмары.
Любы мой, родны, а дзе ж твае мары?
Ціхім адказам – кавалачак хлеба.

- Любы! – я плачу. – Не трэба папрокаў!
- Любы! – цалую скрозь слёзы. – Пойдзем!
- Не, бессэнсоўна. Ты сцішся, досыць…
Ціха… А за дзвярыма ўжо чутныя крокі.

27.10.2004


Рецензии