Грамадская думка

Жыццё ідзе. Ідзе сваёй хадой.
Усё грамадства думае
натужна:

Дзе ўзяць лягчэйшую
з усіх магчымых доль,
Якая – лепшая з усіх магчымых лужын?

Які з галёшыкаў
народу будзе ёмкі?
Якое будаўніцтва па плячы?

А ў іх галовах сцелецца пазёмка,
А ў сэрцах іх – кароткае “Маўчы!”

02.12.2004


Рецензии
Вось і я маўчу. Таму што Вы, бадай што, усё сказалі гэтым вершам. Дзякуй!

Юрий Игнатюк   25.01.2016 18:00     Заявить о нарушении
Відаць, тую ж праўду маўчыце, што і я. На здароўечка! ;)

Анна Митуневич   02.02.2016 23:03   Заявить о нарушении