Пяюць жабы

Пяюць жабы ў цэнтры Буды,
Добра ім жывецца,
Бо для іх,як па заказу,
Вада ўсюды л'ецца.
Тут балота,там балота,
Можна захлынуцца,
А для жабаў любата,
З нас,людзей,смяюцца.
Дамоў многа збудавалі,
Радуюцца людзі.
Ды не будзе як вады-
Патанай у брудзе.
Трубы рвуцца там і сям,
Сцёк бяжыць на вуліцы,
Задыхаюцца аж жабы-
Людзі толькі хмурацца.
Санітарны стан такі
Ці каго турбуе?
То ж хадзячая хвароба,
З полымем жартуем.
Добры горад наш,прыгожы,
Мы яго шануем.
А без лужын тых смярдзючых
Яшчэ лепш адчуем.
Ды каб жабы не спявалі
Там,дзе ім не трэба,
Каб вада з кранаў лілася
Для людской патрэбы.


Рецензии