Заляцанне

Раз сабраліся сябры
Ды вядуць бяседу.
Адзін кажа:"Да дзяўчат
Зараз я паеду".
-Дык паеду я з табой,
Будзе весялее.
Давай вып'ем па адной,
Каб нам быць смялее.-
     Ну,дзе чарачка адна-
     Там другая ходзіць,
     А наступная за ёй
     Да граха даводзіць.
Тут,набраўшыся,як след,
Пра дзяўчат забылі,
Заляцелі ў кювет-
Вось дык адпачылі!
Ледзь дабраліся дамоў.
Дзе быў іхні розум?
Да дзяўчат каб заляцацца-
Трэба быць ЦВЯРОЗЫМ!


Рецензии