Вось дык парыбачыу

Да рыбалкі мужыкі
Вельмі ўжо ахвочы,
Сядзець могуць ля ракі
Аж да самай ночы.
Кажуць:"Едзем на сянаж".
Самі-да вадзіцы:
-Ну,шчупак,ты будзеш наш,
Зловім і платвіцы.-
Прадчуваючы ўлоў,
Шлюць ганца ў лаўку:
Юшка смачная з ліноў
Ды яшчэ пад чарку.
Тут у нбе гром зароў,
Хлынуў дожджык прыткі,
Пакуль беглі да кустоў-
Вымаклі да ніткі.
Хмары хутка праляцелі,
Ззяе зноўку сонца,
Мужыкі аж анямелі,
Дзівяцца бясконца:
Пакамечаны кашулі,
Згублены шкарпэткі...
-Ну,хіба такое чулі
Пра "сянаж"вы гэткі?
Яшчэй джыгнула пчала,
Твар стаў распухаці.
Ну й рыбалка,во дала!
Што жонцы сказаці?
Жонка горай,чым пчала,
Бо,як раззлуецца,
У яе і чапяла
Гарматай здаецца.
     Дома нешта там хлусіў,
     Пра сянаж тлумачыў...
     Аплявуху ўсё ж схапіў-
     Вось дык парыбачыў!
     Да рыбалкі мужыкі
     Вельмі ўжо ахвочы,
     Ды не трэба Ўсё-такі
     Ілгаць прама ў вочы.


Рецензии