Лёс

Лёс мой шэры, лёс мой просты,
Выпіў піва, семак з’еў,
Выйшаў рана на работу,
Ну а часам – захварэў.

Лёс мой просты, лёс мой доўгі,
Узяў – газетку пагартаў,
Ці малой цукерак колькі
І дамоў пашкандыбаў.

Лёс мой шэры, лёс мой кволы –
Вось дачцэ крэдыт на шлюб.
Сыты, чысты і не голы –
Люб я жонцы ці не люб?

Лёс мой просты, лёс мой усіхні.
Пахадзіў – і до, дамоў.
Сэрца, сціхні! Чуеш? Сціхні!
Я стары для новых слоў.
-
Пэўна, штосьці недагледзеў,
Неадужыў, неданёс.
Што рабіў – усё ж як людзі.
Лёс такі мой,
Проста... лёс.

30.11.2006


Рецензии