Жаданне

Так мала трэба мне ў жыцці:
Ўсяго адзіная сустрэча,
Каб толькі ў вочы зазірнуць,
Адзін-адзіны толькі вечар!

Каб зразумець тваю душу,
І да свае каб прыглядзецца,
Успомніць, як упершыню
Ад хвалявання сэрца б'ецца;

Каб горыч страты зноў адчуць
І перажыць той боль растання,
Пазнаць і радасць, і бяду,
Як ад прызнання у каханні.

Калі ўжо шчасця не знайсці,
Не трэба лёдам позірк значыць -
Хоць крышку смутку і тугі
Хачу ў вачах тваіх убачыць.


Рецензии
Добры верш, вельмі прачулы, кранае.Прыемна сустрэцца з роднай мовай.

Клавдия Семеновна   17.01.2016 21:05     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую! На жаль сярод маіх знаёмых мала каму цікава свая мова...

Мила Леонова   17.01.2016 21:51   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →