А всё жонки винаваты

Дзень святочны наступае,
Жонка мужа дакарае:
-Нават рыбы няма ў хаце,
Чым гасцей нам сустракаці?-
З жонкай лепей не сварыцца,
Мусіць прыдзецца скарыцца,
Не пасплю-ка адну ночку,
Шчупака злаўлю,самочка.
Я сабраў свае прылады,
Бачу:жонка вельмі рада,
Падае яешню,шкварку,
Налівае нават чарку!
Добра я падмацаваўся
Ды ў дарожаньку сабраўся.
Рукзачок кінуў за плечы
І пайшоў,а мой паплечнік
Брыў насустрач мне пануры.
-Ты чаго,браточак,хмуры?-
-Ды вось, жонка,як паганка,
Прычапілася:"Усё пп'янка,
Да чаго ж яна даводзіць,
Як здароўю яна шкодзіць.
Як ты быў,так ёсць латруга,
На свайго паглянь ты друга,
Як ён жылы свае рве,
Усё для жонкі дастае."
А я толькі пахмяліўся,
Ужо ноч-я ж не напіўся.
Ты куды жа проці ночкі,
Мо падаўся ты ў "прочкі"?-
-На раку рашыў схадзіць,
Трэба ж жонцы дагадзіць.-
-Бач,усе яны заразы,
Давай пойдзем з табой разам,
Толькі ў краму мы зайдзём
Ды па чарачцы "кульнём".-
      Як гарэлку ў рот залілі,
      Розум свой зусім згубілі,
      Ледзь прыбіліся да хаты.
      А ўсё жонкі вінаваты,
      Бо ўсё ў жыцці ім трэба:
      Сала,мяса,рыбы,хлеба...
      Ды з кім хмельны Змій паходзіць,
      То таму ніхто не ўгодзіць,
      Як не будзеш выпіваці-
      То й парадак будзе ў хаце.


Рецензии