Як я сябра частавау

Быў прыгожы летні дзень,
Сонейка свяціла.
Бачу:сябра мой ідзе
Ды нейкі панылы.
-Што з табою,дружа мой?-
Ветліва пытаю.
Той хістае галавой:
-Ад смагі згараю.
Надысь з хлопцамі сышліся
Ды "кульнулі" добра,
Зараз хоць ты задавіся,
Ныюць сэрца,робра.-
-Не бядуй,я памагу,
Як наканавана,
Дамоў толькі забягу:
Бутэлька схавана.-
Я вяртаюся хутчэй:
-Чарку налівай-ка,
Выпівай,сябра,шпарчэй,
З'ем-ка сам я яйка.
А табе вось сушка ёсць,
Грызі,дружа любы!-
Разабрала госця злосць-
Ён жа быў бяззубы.
З той пары ані нагой
Ка мне сябра гэты:
Праз наедак сухі той
Гонар быў задзеты.
Не бяруся з тых часоў
Лячыць ад пахмелля:
Як не мае хто зубоў-
Тым не да вяселля.


Рецензии