Снежань
Хадзем. – У чорным, жалобным там дрэвы стаяць.
І ўсё, што зіхцела і ззяла ўлетку
Давеку тут будзе цяпер дажываць.
Самота, туга – быццам сціснуўся ў кропку.
Ідзеш – быццам цягнеш на боціках глей.
Падымеш на неба паўвока таропка:
Няма за самоту нічога м і л е й.
Халодным. Балючым. Трывалым. Бясконцым
Здаецца і ранішні сціснуты змрок.
Пакутуй. Жыві, беларусе, бо сонца
Даўно ўжо згубілі.
Ці скралі.
Знарок.
15.12.2015
Свидетельство о публикации №116011411508