Вятранка

Паліначцы, Юлечцы і Сашуні
з пажаданнямі
хутчэй "адвятрыцца" і больш ніколі нічым не заразіцца.))))



Футы-нуты Новы год —
ёлачка-ялінка!
У які ты карагод
зацягнуў Палінку?

Ледзь прачнулася зрання,
глянула ў люстэрка —
"Ой! Мамуля! Я — не я!
Нейкая "каверка!"

Болькі-кропкі — абы-дзе —
на руках, на твары,
на нагах, на жываце...
ДедМароза чары?

І зудзяць жа, як на зло —
шкрабана і колка.
Нібы хтосьці пакалоў
ёлачнай іголкай.

"Не!" — сказала цётка-ўрач
ветраносным ранкам.
Ёлку ты не вінавач.
Гэта ўсё — вятранка.

Ды не ветрык-вятранІк
гэтак упрыгожыў,
а... якісьці балаўнік —
Вася ці Сярожа.

Даў, напэўна, мандарын
перад фізкультурай...
А з яго вятранка — дрынь! —
скокнула на скуру!

І цяпер Палінка ў нас
(вунь, у люстры шкафа) —
як пятністая (атас!)
зімняя жырафа!

А за ёю на вачах
зялянее Юлька!
І скрабецца: шах ды шах.
"І ў мяне — "вятрулька"!"

Саша, гледзячы на дзвюх
"ветравых"  сястрычак,
вырашае раптам (зух!):
"Як жа маляўніча!"

Каб у школу не ісці,
пье з "вятранай" шклянкі —
і ўжо ліча да пяці —
дзе яна, вятранка?

——————————

А вятранка знікне ўраз —
ледзь калючка-ёлка —
на дыван (альбо "палас"?)
скіне ўсе іголкі.

Вось бы ёй дапамагчы...
дзён праз пяць...
Праз тыдзень?
Будуць здзіўлены ўрачы,
як хвароба сыдзе!)))))

А пакуль, калі шкада
ёлканавагоддзя,
"павятраньце" — не бяда,
ўсё калісь праходзе...


Рецензии
Спасибо, наулыбался!.. Здорово!..

Всего доброго и вдохновенного!
З цеплынёй ад усяго сэрца!
Виктор.

Виктор Герцвольф   22.06.2016 15:37     Заявить о нарушении
Для поднятия настроения и писалось. Это Ирочка жаловалась, что дети заболели, вот и написалось.

З цяплынёй,

Лаззаро   22.06.2016 21:43   Заявить о нарушении
Ой, з цЕплынёй.)))))) Пишется цЯпло, но цЕплыня.)))

Лаззаро   22.06.2016 21:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.