Свабода

Усё не так, як жадаеш,
У кiшэнях - кулак ды дуля.
Волi, братка, чакаеш?
Не знойдзешь, богi паснулi.
Абрыдла шэрае быдла,
Ты зноўку навокал адзiн.
Молат, серп ды мярыла -
На выбар табе гаспадзiн.
Чорныя птушкi паселi,
Ахвяраў шукаюць у начы.
Пацук, дзе iконы вiселi,
А ты - у рушнiк маўчы.
Падранкам хавайся ў жыта,
Былога не варушы.
Вера твая забiта
Тупым кавалкам душы.


Рецензии
Свет сумны і жорсткі.
Але мы жывем у ім.
Мыслім, спадзяемся, верым у будучыню.

Шон Маклех Патрик   31.12.2015 13:03     Заявить о нарушении
Што ёсць, то ёсць.

Евгений Верховский   31.12.2015 13:29   Заявить о нарушении