эротичность пейзажа
А сад? То свой быў сад…
Там астывала Груша
Пад Ветрам з вераснёваю хадой.
Каб вечнасць іх былую не парушыць,
Павеяў урадліва сырадой.
Што ля гудзей быў зведзены пяшчотай,
Забыўся Вецер.
Ці было калі?..
А за расою ападалі ўпотай
Ля плота грушы ў цеплыню раллі…
2.
Так марна будуць вочы раставаць –
Кранецца лёд і стане цёпла-шэрым.
І Вецер паглядзіць ласкавым зверам.
Сам стане з пацалункавым даверам
Нябёсы ад аблокаў вызваляць.
Як гузікі, мільярд цнатлівых зор
Расшпіліць, ля грудзей зямных застыне.
Ды валасы вярбы збягуць па спіне.
І Вецер гэты спознены абрыне
На рунь пяшчотную знячулены прастор.
І ўздых дрыготкі разрывае просінь.
Іх кожны рух да Грушы ноч прыносіць.
Ён сёння Вецер! Сёння не шкада!
Там за ракою дзён яго ляда…
…Над рунню ходзіць гаспадыняй Восень,
І цеплыні на ранку больш не просіць…
3.
Зачэпіцца за павуцінку сонца.
І чую я – хвіліна, і зляцяць
Мае жаданні ў светлую бясконцасць
Нязнанага дагэтуль пачуцця!..
18. 06. 2012
Свидетельство о публикации №115123009628
Дарья Дорошко 14.02.2016 12:26 Заявить о нарушении
Дзякуй!)
Анастасия Котюргина 14.02.2016 14:02 Заявить о нарушении