Калядная песенька

А ў Віфліеме, а ў Віфліеме
Зорачка засвяцілась.
У найсвяцейшай панны Марыі
Дзіцятка нарадзілась.

Прыпеў: Хрыстос радзіўся - свет узнавіўся,
        Анёлы спяваюць, зорачкі мільгаюць -
        Дзіва - дзіва абвяшчаюць!

А ў цэлым свеце, а ў цэлым свеце
Радасная навіна.
Чыстая дзева панна Марыя
Нарадзіла Сына!
         Хрыстос радзіўся - свет узнавіўся,
         Анёлы спяваюць, зорачкі мільгаюць -
         Дзіва - дзіва абвяшчаюць!

А ў кожным доме, а ў кожнай хаце
Наладзілася свята.
Елачкі ззяюць, дзеці спяваюць
У царквах людзей багата.
         Хрыстос радзіўся - свет узнавіўся,
         Анёлы спяваюць, зорачкі мільгаюць -
         Дзіва - дзіва абвяшчаюць!
А ў кожным сэрцы, а ў кожным сэрцы
Езус Хрыстос радзіўся!
Агеньчык дабрыні і спагады
У душах запаліўся.
         Хрыстос радзіўся - свет узнавіўся,
         Анёлы спяваюць, зорачкі мільгаюць -
         Дзіва_ дзіва абвяшчаюць!   


Рецензии