Гадзiннiк адлiчвае...

Гадзіннік адлічвае года імгненні астатнія.
Яшчэ пяць хвілін — і куранты дванаццаць праб'юць.
І, келіх шампанскага ўзняўшы, на міскі салатныя
увагу звярне навагодне настроены "людзь".

І ёлка міргне, і запахне хурмой, мандарынамі,
і шчасця вазок пажадаем адзін аднаму...

А ў гэтую ж ноч (ці не ў нас, беларусаў, за спінамі?)
пачвара-вайна вычвараецца: "Свет узарву!"

Ратуюцца дзеці ў падвалах ад смерці — не вынайсці.
Ўчарнелыя мамкі хаваюць сыночкаў-салдат....
О, як не хапае нам, людзі, любові і літасці!
Хоць цяжка паняць, хто ў жудоце такой вінават.

Стаіць на парозе Наступны — чарговы —  шаснаццаты.
Не ведае нават, заходзіць, як звыкла, ці не.
Паклічам яго, каб не збег, не застаўся ў пятнаццатым.
І скажам рашуча: "Не быць — аніякай! —  вайне!"

Хай мірнае неба — паўсюль! — расцвітае світанкамі!
Хай дзеці смяюцца і... сонца, зірнуўшы на іх!
Хай ліпы растуць і галёкаюць птушкі над ганкамі.
І будзе ў нас радасць — адзінае шчасце — на ўсіх!


Рецензии
У Вас цёплыя,шчырыя вершы!Кранаюць за душу.І,нават,некаторыя граматычныя "хібы"не заўважаюцца.Поспехаў Вам і надалей!З цяплом душэўным,

Ядвига Довнар   13.02.2017 00:25     Заявить о нарушении
Дзякую, Ядвіга! У таксама на старонцы вельмі цікава.
Дзякую, што хібы заўважылі. Зараз пашукаю...

Лаззаро   26.02.2017 22:02   Заявить о нарушении
годУ - вось гэта? Ці можа, нешта яшчэ?

Ядвіга, можа яшчэ недзе ўбачыце штосьці, падкажыце, калі ласка! ))

Лаззаро   26.02.2017 22:08   Заявить о нарушении
Ведаеце,у першым слупку няўдалае,на мой погляд,спалучэнне слоў "увагу звярне",ва ўсякім разе зрокава,можа прыгажэй"увагу скіруе",толькі тады трэба паглядзець па рытму-лішні склад,і праскочыў "русізм"-трэба не "паняць",а зразумець.Іншыя не памятаю,трэба глянуць некалькі твораў.З павагай да Вашай творчасці,

Ядвига Довнар   26.02.2017 22:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.