Не спяшайся

Не спяшайся туды, дзе цябе не чакае ніхто,
Мабыць, ён і чакаў, але гэта было аж учора.
Лепш ідзі да таго, хто гатоў у любы час да цябе
Сам прыбегчы, скажы ты хоць слова.
І не мар пра таго, хто не ведае, як ты і дзе,
Толькі ведае гэта, калі яму штосьці патрэбна.
Але трапіш ты некуды - і апынесся ў бядзе ,
Зразумееш, што верыў яму ты дарэмна.
Не спяшайся туды, дзе зачынены дзверы даўно.
Пастучацца магчыма, а яно табе ўвогуле трэба?
Колькі б тяжкіх змаганняў праз сэрца твае не прайшло
Прыйдзе час - будзе ўсе не так дрэнна.
Не спяшайся туды, дзе цябе не чакае ніхто,
Азірніся вакол - можа ўсё ж такі нешта заўважыш,
Можа ёсць побач той, хто чакае цябе так даўно,
Але дзверы сваі зачыніў ты амаль што ўчора…


Рецензии