Рэцямлянск я мясц ны

Рэцямлянскія мясціны-
Тут прыроды карагод,
Састарэлыя хаціны
Помняць усё-за годам год.

Тут згубілася дзяцінства,
Не знайсці яго ніяк,
Рвецца сэрца маё з Мінска
На радзіму толькі так.

Тут знаёмыя усе сцежкі,
Дзе хадзіла колькі раз,
І балюча тут, і смешна
Мне было: жыццё не сказ.

Родных тут маіх магілы-
Ім спявае салавей…
Толькі тут даюць мне сілы
Сонца,неба і ручэй.

Разумею, што дзяцінства
Тут схавалася навек,
Кінуць так тыя мясціны
Можа толькі чалавек…

А дзяцінства пасівела
І блукае у хатах тых…
Я яго быццам сустрэла
У мясцінах дарагіх…
22.06.2007г


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →