Ля вогнiшча на беразе Нёмана

Якое неба зорнае
У нас над галавой!
Зноў ноч,прынцэса чорная,
Завяжа шалік свой-

Раскруціцца сцяжынаю
Па зоркавых слядах,
Легендаю-прычынаю
Названы Млечны Шлях.

З часоў мінулых зданямі
Былое мільгане,
Чароўнымі паданнямі
За душу нас кране.

Ноч дзеўчынай таемнаю
Ля вогнішча прайдзе,
Мелодыю напеўную
Зайграе для яе

Гітара-спадарожніца,
Кранутая рукой,
І месяц завароджана
Застыне над ракой.

У марах раствараемся
Мы ля агню ўдваіх,
На зоры ўзіраемся
І думаем аб іх...


*** вогнішча(белорусск)-костёр,***зданямі-призраками


 


Рецензии
Шчыра дзякуй. Прыгожы верш.

Владимир Войтюлевич   10.01.2016 12:39     Заявить о нарушении
Добры вечар, ШЧЫРЫ МОЙ ЗЯМЛЯК!)))Дзякуй. Прыемна, што Вы ёсць!!!

Ирина Косенкова   10.01.2016 17:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.