Дз ва

Паглядзі на мяне, азірніся, я тут,
За спіною тваёй – абдымаю вачыма.
Так балюча ісці за табой, на бяду,
Але, ведаеш, быць без цябе немагчыма.

Немагчыма на неба ўночы глядзець
І трымаць усе пакуты ў сэрцы маленькім.
Як жа мне да цябе гэты крок даляцець?
Ты для ран маіх з’едлівых – лепшыя лекі.

Усміхаешся часта. Нажаль – то ня мне,
Позірк дорыш чужым, абдымаеш жартоўна.
Я чакаю. Скажы: усё дарэмна ці не?
Ах, калі жа надыдзе да сэрца “ўсё роўна”?

Паглядзі на мяне, азірніся назад,
Хай чакаю, надзею схаваўшы маўкліва.
Я аддам табе сэрца, скажы толькі “за”,
Ты маё неахопна балючае дзіва.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →