Пра штодзённае крывавае

Вечна жывуць дэманы, бавяцца ў хованкі ці квач
і падразаюць анёлам валасы або крылы.
Людзі не-\свядома ўдзельнічаюць у гэтых гульнях,
не разумеюць праваў, \ахвотна?\ парушаюць іх
- гэтак змяняюць першапачатковы сэнс забаўкі.
Разлікам на першы-другі, хуткім крокам наперад 
распачынаюць спаборніцтва-дзеля-весялосці.
Жарты неяк неўпрыцям становяцца кепікамі.
Выпадковыя дотыкі - наўмыснымі штуршкамі.
Заўзятыя выгукі - абразамі праз шалёнства.
Так гульня пераносіцца на іншую пляцоўку,
дзе стае месца для танкаў, выбухаў ці здзяйснення
лёсаноснага ліхадзейства пад маркай шчырасці 
й іншага непрадбачанага ўжо-не-рэквізіту.
Гуляюць, каб перамагчы,
і не пытаюцца, нашто.
Змагаюцца дзеля схілення слушнасці
на свой бок.
Слушнасці, што ніколі не становіцца на адзін
бок.

Сівавалосы, спакутаваны Бог адчувае
такі боль,
нібыта Ён не адзін раз памёр на крыжы, а
тысячы,
ды столькі ж пасля разоў ажываў, каб зноў памерці.
І ўсіх яго смерцяў не хапіла б,
каб скончыць гульню,
бо удзельнікі цвёрда перакананыя ў тым, што
ведаюць правілы гульні, гуляюць па правілах.
Успрымаюць кроў як чырвоную пляму ад фарбаў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →