Прыйдзе вечар
альбо заўтра ўранку,
прыйдзе боль ў маё сэрдца,
боль тысяч прамянёў Сонца.
Што бязлітасна так і бясконца,
зноў і зноў мяне ставіць каленамі
на падлогу ў малітве імгнення,
калі я прашу толькі спакою.
але богі не чуюць і вою
я шалена, а потым спачатку.
Прыйдзе вечар.
Свидетельство о публикации №115121901271