Анёлам хуткай дапамогi
ды ледзь не моляцца на вас
і шчыра вераць (вопыт многіх):
падчас раптоўнае знямогі
анёлы хуткай дапамогі
ўратуюць, з'явяцца у час.
Хоць і не крылы за спіною,
а сумка — недзе на баку,
вы — як ахоўнікі-МЕДвоі —
у вечнай бойцы "за жывое"—
плячо к плячу — па двое (трое?) —
ляціце к хворым — па званку.:
Хоць і няма парою мочы —
так ногі стомленна гудуць,
вы год за годам — дні і ночы
(хоць, як і ўсе, да сну ахвочы)
спяшыце леками адпрочыць
людскую слёзную бяду.
І не за нейкія адзнакі,
і не за славы перазвон
жыццё ратуеце, чарцякі...
Але ж вас ведае ўсялякі!
За тое вам, анёлы, дзякуй
і...
нізкі-нізкі вам паклон!
—————————————
Пра анёлаў хуткай дапамогі г. Мінска
Свидетельство о публикации №115121507476
Именно на скорой и должны работать ассы С теплом
Зинаида Полякова 22.12.2015 13:11 Заявить о нарушении
Насчёт стихотворение. Наверное, Вы правы— в главном:
не пережив "по полной программе" то, о чём пытаешься написать, ничего выдающегося (или хотя бы правдивого) не напишешь.
Лаззаро 25.12.2015 18:57 Заявить о нарушении