Пак нь мяне...

Пакінь мяне, надзея
Быць шчаслівым.
Былое, недзе светлае
жыццё,
На сёння пахавана
ў магіле.
Настойліва зышло
ў забыццё.
Я кволы непрачнушыся
падлетак,
Які няздольны шчыра
пакахаць.
У свеце шмат другіх
прыгожых кветак,
яны таксама вартыя
натхняць.
Але я чую, што не спіць
Мой д’ябал,
Які спачатку быў
Святы анёл,
Раз’юшаны яе пачварнай
здрадай,
Ён апантанасцю сябе давёў,
Да стана найбуйнейшага
Паэта,
Які адчуў свабоду і цяжар.
Сучаснага, бязлітаснага света,
Без акуляраў і ружовых мар.
Ён зараз існуе ў чаканні,
Сустрэць атруту, каб
Пісаць далей:
Аб лёсе, аб сябрах,
Спатканні,
Якое будзе ў гэты раз даўжэй.


Рецензии