Сейбiт
Як сеюць жыта на раллі.
Каб прыгажэла наша мова --
Святло я думкаю праліў.
Расці пад зоркамі і сонцам
Жывіца думак і надзей!
Няхай цябе абыйдзе стронцый,
Журбы зямной мінуе дзень.
Квітней вясёлкаю, красуйся
Калоссем спелым, залатым,
На ніве дзён, дзе белы бусел
Кружляе дум зямных матыў.
Мы песцім словамі надзею,
Бо ў словах -- мовы нашай код.
Мы іх, бы хлеб, па-роўну дзелім,
Каб гучна крыкнуць: мы -- народ!
Свидетельство о публикации №115121206975