Кату

Дробныя кроплі па даху,
Слёзы буйныя ўнутры.
Раз вінаваты – на плаху.
Шыю мне, кат, разатры.
Чуеш? Адчуй: пад далонню,
Пульс мой нястрыманы б'е!
Смерць пераблытала з бронню,
Я не заказваў яе.
Будзе рука твая лёгкай,
Вочы заплюшчу, засну.
Недзе ў краіне далёкай
Першым сустрэну вясну.
Сорамна стане і горка
Страчанаму чытачу.
Лепей сякера, чым порка –
Паабяцай Махначу.
Вершы, імгненныя промні,
Зверху ляцяць на мяне.
Не заслугоўваю помнік –
Крытык няхай памяне
Словам прыемным, і добра.
Помнік – героям вайны.
Колькі, скажы мне, гадоў, брат,
Без адчування віны
Згодна загаду адсек ты,
Колькі галоў астудзіў?
Мы не з аднолькавай секты,
Хутка засну, не будзі.
Не пакаранне – сякера,
Кажуць, увесь не памру,
Бо застанецца папера,
Вершы яе не атру…
06.12.2015


Рецензии
Это как молитва палачу? Не стоит его ни о чём умолять,работа его такая.
Умный не попадается, осторожный - усмехается.Но следует помнить роман
Камю"Посторонний".

Тата Дева   22.02.2016 18:29     Заявить о нарушении
Прозу не читаю, увы.

Махнач Сергей Юрьевсын   23.02.2016 01:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.