Разарвi мае путы

Разарві мае путы,
Плюшч на стомленых сценах,
Дай салодкай атруце
Разысціся па венах,

Разысціся па целу -
Цяпло мяне абудзіць.
Чуеш, як ашалела
Б'ецца сэрца ў грудзях?

Чуеш, як, склаўшы крылы,
Мерна дыхае горад
І з апошняю сілай
Надае жыццё зорам?

І абшар цёмных вокнаў
Ліхтарамі ўзарвецца.
Толькі некалькі крокаў -
Спакой прыйдзе да сэрца.


Рецензии