Юбилейные портреты. Пасеев А. С

К 40-летию

Сорок лет тому назад
В деревеньке нашей
У меня родился брат.
Назван был он Сашей.

Помню, так сказал отец
На его родинах:
«Третий, мать, у нас малец –
Пора и дивчину…»

А малец пошел в роста…
В срок окончил школку,
В институте – староста,
Там же нашел жёнку.

В Речках детям уши драл,
А себе рвал нервы.
От учительства удрал,
Убежал от скверны.

Потом в Армии служил,
Бегал в самоволку.
Сильно так жену любил,
Что добился толку.

Женя – сын и Оля – дочь
Подают надежды.
Сам же он опять не прочь
Пописать конспекты.

То история. Теперь
Тост провозглашаю,
Да не просто так, поверь,
Выпить предлагаю.

Чтобы долго-долго жил,
Хвастался б здоровьем,
Женой, детьми дорожил
И карьеру строил.

Дом чтоб полной чашей был,
Чтоб беда минула,
Мать, отца чтоб не забыл,
Старость чтоб не гнула.

Молодым же вечно будь,
Не знай лихолетья.
Нас, конечно, не забудь
Пригласить к столетью!


Да 50-гаддзя

50 гадоў прайшло
Ад тае часіны,
Калі трэці сын прыйшоў
Да Сяргея з Лінай.

Адбылося гэта ў Спас,
Калі свята хлебу
Ды арэхаў спелых час
Людзям на патрэбу.

Чым яшчэ тая пара
Ў памяці іскрыцца?..
Бацька з роднага двара
Ад’язжаў вучыцца.

Саша – сыну даў імя,
Да грудзей прытуліў,
І засталася сям’я
На руках матулі.

Таму ёй дапамагаць
Мусілі мы з Віцькам:
Я – пялёнкі паласкаць,
Што адказней – Віцька.

Калі Саша надта роў
У сваёй калысцы,
Да суседкі цераз роў,
Беглі мы за “цыцай”.

Каб суняць дзіцячы плач,
Каб не галасіла,
Замест цыцы з хлебу квач
“Цылька” паднасіла.

Задаволена смактаў
Братка тую дулю,
Заціхаў і засынаў,
Быццам ля матулі.

А як стаў “пад стол хадзіць”
Ножкамі трывала,
Мне прыйшлося галасіць
Ды, бадай, нямала.

Так было:  гуляць ідзеш,
Значыць, з ім цягніся.
З ім жа ўволю не гульнеш…
Тут быў шустрым Віця.

Ён паціху з дому – шмыг,
Толькі яго бачыў.
Мне ж з Сашком тады ўдваіх
Валачыцца з плачам.

А аднойчы не зусім
Я зрабіў там штосьці,
Дык ён пуза мне ўкусіў
Трасучыся з злосці…

Але ж год змяняе год,
Час ляціць імкліва.
Ад дзіцячых тых прыгод
На душы шчымліва.

Дзе ты, школьная пара
З Воўкамі – сябрамі,
Дуб, бярозы ля двара?
Мы даўно не з вамі.

Дзе студэнтцкі калектыў,
Будатрад вясёлы?
Дзе “Бардошка”, той, што жыў
Ў Рэчках каля школы?

Дзе той кут і дзе парог
Малае радзімы,
Мамін клопат дзе збярог,
Калі ледзь не згінуў?…

Шмат чаго ўжо не вярнуць,
Аднаму ня ўспомніць.
З Людай поруч дні бягуць,
Навізной іх поўняць.

Добра хоць, што жонку ўзяў
Ды не памыліўся,
Што з ёй “ў шапку не драмаў”,
Дзеткамі абвіўся.

Ну а дзеці, гэта ўсё,
Для чаго жывем мы.
Калі ўдасца ў іх жыццё,
Вельмі нам прыемна.

Як унукаў прынясуць,
Мы на сёмым небе.
Добра, мірна хай жывуць,
І заўсёды з хлебам.

Таму ў гэты юбілей,
Залатым што лічаць,
Перш жадаем – не хварэй!
Ды хай павялічаць
Жэня з Вольгай радавод
Ад тваіх карэнняў.
Каб ты гушкаў іх прыплод
На сваіх каленях.

З Людай каб жыццё было –
Кожны дзень, як свята,
Каб табе яно дало
Гэтых дзён багата.

Каб нарэшце ўсё ж знайшоў
Вартую работу.
На яе каб ты ішоў
З радасцю, з ахвотай.

“Пісталетам хвост трымай”,
(Гэта ў нас – святое!).
Ды, як Іо, не губляй
Дзесьці за гарою.

І з гэтым – прапаную тост:
За сярэдні брата ўзрост!
Каб Бог здароўя мацаваў!
Каб ціск гадоў не адчуваў!
Каб “пісталетам хвост трымаў”!
Унукаў каб пагадаваў!
Ды каб пражыў, браток, гадкоў
Больш чым у вершы тут радкоў!
(Паколькі ўсё гэта – святое,
Давайце, вып’ем мы за тое).               


Рецензии