Юбилейные портреты. Хомко М. И

У Міры сёння значна дата,
Ды што там дата – юбілей!
Таму прымі ад свацці, свата
Жаданні нашы надалей.

Анёл хай па жыцці бароніць,
А ў чым ён зберагчы не змог,
Балючасць ран хай Бог загоіць,
Жыццё хай лепшае дасць Бог.

Найбольш здароўе хай мацуе,
Сабой заслоніць ад нягод,
А з тым даўжэй пажыць шанцуе:
Не менш за век, які 100  год.

Але ж на Бога спадзявайся
Ды не цурайся спраў зямных,
Больш да Івана прытуляйся,
Бо шчасце ў тым, што вы ўдваіх.

Каб ён дарыў табе каханне
Ў будзённыя, святыя дні,
Каб вы з ім з вечара да рання
Спявалі, быццам салаўі.

Каб ты дзяцям, а табе дзеці
Заўсёды лепшылі настрой,
Каб паднасілі штодня есьці,
Калі ўжо станеш ты старой.

Каб ганарылася за ўнукаў
Якія будуць поўніць род,
Ды не было ад іх каб смутку
А толькі радасць з года ў год.

На хлеб ды соль твая каб хата
Была заўжды, заўжды багатай!
І ў ёй пануюць назаўсёды
Любоў, павага, лад ды згода!

Паколькі гэта ўсё святое
Ня грэх і выпіць нам за тое.


Рецензии