Юбилейные портреты. Хватынец О. А

Да 60-годдзя

Філасофія:
Маладосць калі б ведала...
Калі б старасць магла...
Ёсць між гэтым сярэдзіна,
Што мастом пралягла.

Гэта дата жыццёвая,
Калі шчэ 50-т,
Потым дата чарговая,
Вось ужо 60-т.

Ўсё наскрозь разумеецца,
Нават можацца ўсё,
Што старэеш - ня верыцца,
Дае радасць жыццё...

Ды, як госці разыйдуцца,
Адзвініць юбілей,
Раптам чухнеш патыліцу:
Што ж чакае далей?..

Ах, Алег Аляксандравіч!
Не турбуйся заўчас,
Праз жыцця свайго далеч
Кліч часцей ў госці нас.

Пажаданні сардэчныя
Ад радні ды сяброў
Спрыяць будуць прадвечна,
Маладзіць душу й кроў.

Гісторыя:
Алег, наш сябра і наш дружа,
Ты шмат пражыў, ды шчэ не дужа,
Каб мемуарамі займацца
Ды толькі гэтым забаўляцца.

Ты перад намі сёння сталы,
Што не аднолькава – бы стары,
Бо нам вядома – порах маеш,
Бывае нават – спажываеш.

Жыццё якім ты жыў дагэтуль,
Святой адзначанае мэтай –
Служыць Радзіме чын па чыну
Ды запаведаць гэта сыну.

Пачаўшы шлях з Азербайджану,
Прайшоў пажар Афганістану.
Адбітак ботаў, тракаў кінуў
Дзесь у Егіпце, ва Ўкраіне,
Ў Кіргізіі, Узбекістане,
У Чэхіі ды Казахстане,

Затым з Германіі на Русь
Праз нашу маці-Беларусь,
У смутны час ты войска вёў
Ажно да Волгі берагоў.

Твой вопыт варты пераймання.
І ён дае перакананне –
Калі Радзіме шчыра служыш,
Заўжды ў яе пашане будзеш.
 
Чатыры ордэны, што справа
Мундзір прыбралі – ад дзяржавы,
Якой калісьці прысягнуў
І ў пэўны час не падмануў.

А двадцать злева медалёў,
Вось да якіх вядуць высноў:
Ты ў форме, як іконастас.
Прыемна тым уразіш нас.

Заздраўная:
Спрадвек так кажуць у людзй,
Як волас сівы ў барадзе,
Дык чорт у рэбры б’е капытам,
Сваю з малодкай каб паблытаў.

Алег, падфарціцца такое,
Не пахіснулась каб здароўе.
А лепш, каб з жонкай, не з малодкай,
Жыццё было б як мёд салодкім.

Сур’ёзна ж так: жыві, брат, доўга,
Хай будзе мірнаю дарога,
Што ў лёс твой далей пабяжыць,
Каб тэрмін свой здаровым жыць.

Каб Хватынцоў быў род багаты
І каб дзівосныя ўнучаты
За шыю дзеда абдымалі,
Ды аж з прыцмокам цалавалі.

На гэтым прапаную тост:
За юбіляра сталы ўзрост!
Каб Бог здароўе мацаваў!
Каб ціск гадоў не адчуваў!
Каб “нюх” разведкі не губляў!


Рецензии